Аккорды N.R.M. — Хавайся у бульбу

 F# A
 Баiцца мой сябар калi навальнiца
 E G
 Баiцца другi што ня зможа напiцца
 Палохае трэцяга моцная ўлада
 Чацьверты баiцца панiжэньня акладу

 Усё гэта так-так-так а можа быць не-не-не
 Але пытаньне гэтае не да мяне
 Я зрэшты магу параiць адно
 Схавацца ў бульбу цi легчы на дно

 Прыпеў:
 D F G F
 Хавайся ў бульбу!
 Хавайся ў бульбу!
 Хавайся ў бульбу!
 Хавайся ў бульбу!

 Баiцца хiрург што сарвецца рука
 Баiцца студэнт ваенрука
 Баiцца жаўнер прамыўкi мазгоў
 Баiцца актор што show must go on

 Усё гэта так-так-так а можа быць не-не-не
 Баюся я баiсься ты баяцца цябе баяцца мяне
 Такая ў нашага народу нялёгкая праца
 Усе i паўсюль павiнны баяцца

 Прыпеў.

 I страшна пажарным i страшна мiлiцыi
 I страшна рабочым у нашай сталiцы
 Бо будуць шукаць i могуць знайсьцi
 Хоць што хочаш прасi хоць што хочаш плацi

 Усё гэта так-так-так а можа быць не-не-не
 Змагацца з гэтай трастай немагчыма нiяк
 А бульба урадзiла з высокаю батвой
 Стагодзьдзi праплываюць нiбы хмары над табой

 Прыпеў. x3

Аккорды для гитары и бой для песни N.R.M. — Хавайся у бульбу - лучшая подборка аккордов для песни N.R.M. — Хавайся у бульбу бесплатно и без регистрации на портале Chordex.ru - №1 коллекция аккордов для песня N.R.M. — Хавайся у бульбу доступна для ПК, ноутбуков, планшетов и мобильных устройств (iOS, Android) - смотрите все аккорды исполнителя N.R.M.

Поделиться: