Аккорды Leibonik — Жакі

Dm 
Калі быў я малы, з кучаравым чубом, 
Dm 
На Вялікдзень у жакі хадзілі гуртом, 
C 
І суседскім бабулям чыталі старана, 
A# 
Вершы, якім навучыла мама: 

Dm 
Я маленькі жачок, паўзу як рачок, 
Dm 
Скачу як жабка, дай кока бабка, 
C 
Не дасі кока, вылезе вока, 
A# 
Не дасі пірага, адсохне нага, 
C 
Не дасі двух — выпусціш дух 
A# 
Дай жа бабка яечка, каб не здохла авечка 

Прыпеў:
Dm C Dm 
Вясёлы нам дзісь дзень настаў, 
Dm C Dm 
Якога кожны з нас чакаў. 
Gm 
Мы будзем танчыць і песні спяваць 
Dm 
Смачна есці, шмат піць і зноў наліваць, 
C 
Закахацца ў суседку — гэта звычайна, 
Dm 
Будзьма разам — і ўсё будзе файна. 

Dm 
Як падрос, то адкрыліся простыя знакі: 
Dm 
Усё наша жыццё — вялікія жакі. 
C
Трэба з торбай шырока раскрытай хадзіць 
A#
І ласункі шукаць, а часам прасіць. 
Dm 
Я маленькі жачок, паўзу як рачок, 
Dm 
Скачу як жабка, дай кока бабка, 
C
И так мы павінны прасіць у жанчыны, 
A#
Не зробіш вячэру — падчэпіш халеру, 
C
Не пусціш да юбкі — размяркуюць у Крупкі, 
A#
А прытуліш пяшчотна — размяркуюць ў Гродна. 

Прыпеў:
Dm C Dm 
Вясёлы нам дзісь дзень настаў, 
Dm C Dm 
Якога кожны з нас чакаў. 
Gm 
Мы будзем танчыць і песні спяваць 
Dm 
Смачна есці, шмат піць і зноў наліваць, 
C 
Закахацца ў суседку — гэта звычайна, 
Dm 
Будзьма разам — і ўсё будзе файна. 

Dm 
Калі стану стары й час прыдзе паміраць, 
Dm 
Я не стану ў суме ў вакно пазяхаць, 
C
І смерці кастлявай скажу я шчасліва 
A#
Перад тым сербануўшы цёмнага піва: 
Dm 
Я маленькі жачок, паўзу як рачок, 
Dm 
Скачу як жабка, дай пажыць яшчэ, бабка. 
C
Дай мне ноч і світанак — пацешыць каханак, 
A#
А там прыдуць госці — дадуць табе ў косці. 
C
Дай яшчэ ажаніцца, і моцна напіцца, 
A#
Святане памірае — пацерпіш, старая. 

Прыпеў:
Dm C Dm 
Вясёлы нам дзісь дзень настаў, 
Dm C Dm 
Якога кожны з нас чакаў. 
Gm 
Мы будзем танчыць і песні спяваць 
Dm 
Смачна есці, шмат піць і зноў наліваць, 
C 
Закахацца ў суседку — гэта звычайна, 
Dm 
Будзьма разам — і ўсё будзе файна. 

Аккорды для гитары и бой для песни Leibonik — Жакі - лучшая подборка аккордов для песни Leibonik — Жакі бесплатно и без регистрации на портале Chordex.ru - №1 коллекция аккордов для песня Leibonik — Жакі доступна для ПК, ноутбуков, планшетов и мобильных устройств (iOS, Android) - смотрите все аккорды исполнителя Leibonik

Поделиться: