Аккорды Sumarok — Сталёвая рыба

Bm
рыба губляе луску —
 G
сталь дамагаецца цела.
Em
па мэталёвым пяску
F#
рыба знямогла ляцела.

чуеш, як скрыгат расце,
воды стаўбурацца ў гудзе?
безліч смяротных асцей
рэчцы патрапілі ў грудзі.

бачыш? — хвалюецца сталь,
срэбныя воды ўскіпаюць.
чайка і хлопчык-вудаль
марна ратунку гукаюць.

на мэталёвым пяску
след пісягом застаецца.
рыба, згубіўшы луску,
блешняй сама абярнецца.

Аккорды для гитары и бой для песни Sumarok — Сталёвая рыба - лучшая подборка аккордов для песни Sumarok — Сталёвая рыба бесплатно и без регистрации на портале Chordex.ru - №1 коллекция аккордов для песня Sumarok — Сталёвая рыба доступна для ПК, ноутбуков, планшетов и мобильных устройств (iOS, Android) - смотрите все аккорды исполнителя Sumarok

Поделиться: